Калі б у мяне быў конь!
Хто заводзіць кацяня,Хто сабаку ці шчаня…Толькі гэта мне не трэба:Завяду сабе каня! Завяду абавязковаІ дадому прывяду,Падаб’ю яму падковы,Булаву сабе знайду… Папрашу дазволу ў мамыАдлучыцца на тры дні,Ды і ў казку паімчусяНа гарачым, на кані! Ну а там злаўлю Кашчэя,Праганю Бабу-Ягу!А сустрэну Бармалея –І яго перамагу! Не збаюся Карабаса,Надзяру за бараду,А Шар-хана, тыгра злога,У звярынец адвяду! Палаўлю я ўсіх,Хто дрэнны,Злосны,СквапныЦі дурны… Хай жывуць у добрых казкахТолькі добрыя адны! Але мама мне сказала:- Ты спяшаешся дарма!Што ж за казка пра Кашчэя,Калі там яго няма? Зло павінна быць у казцы! –І з усмешкай дадала:- З кім тады змагацца добрым,Калі там не будзе зла? – І яшчэ сказала мама:- У кватэры для каняМала месца… А назаўтраМне прынесла кацяня…
