Кот на мышку паляваў

Кот на мышку паляваў,Зранку мышку пільнаваў.А малы шчанюк кудлатыПільнаваў ката ля хаты.А руды Барбос цішкомЦікаваў за шчанюком.За Барбосам з-за пагоркаНазіраў хлапчук Ягорка,За Ягоркам, і даўно,Дзед сачыў цераз акно.Побач бабка пражу пралаІ за дзедам назірала… А малая ўнучка ЛеркаЕла смачную цукерку.На ката не палявала,Шчанюка не пільнавала,Ні за кім не назіралаІ ў акно не пазірала –А ўвесь час пад стол глядзела…Мышка там цішком сядзела,Скрылік сала аб’ядалаІ на Лерку паглядала.І нібыта ёй казала:- Шчыра дзякую за сала!