Небывальшчына

У лесе зімовым ад зайца ўцякала лісіца:Спужалася вельмі, калі ён страшэнна зароў.Лісіца зімой, яна ўсіх, нават мышкі баіцца,А заяц палохае нават асілкаў-зуброў… А, можа, хто з вас не захоча са мной пагадзіцца?Мо, штосьці не тое я вам расказаў пра звяроў? Мо, гэта сам заяц наўцёк ад лісіцы бяжыць?Яму, небараку, няпроста зіму перажыць…