Зайка польку танцаваў
Зайка польку танцаваў:Чаравічкі сапсаваў.Вось як Зайку не шанцуе!Зайка болей не танцуе. Ён цяпер сядзіць,бядуе…Можа, хто і пашкадуе?Можа, купіць чаравічкі,Чаравічкі-невялічкі. Тут Варона падляцела,На галінку побач села,Кажа Зайку:“Вось дзівак?!Ды танцуй ты проста так,Басанож,без чаравічкаў,Чаравічкаў-невялічкаў”. - Сапраўды! – сказаў Зайчына –Ты, Варона, - малайчына!Больш не буду бедаваць!Зноўку буду танцаваць! І, узяўшы лапкі ў бокі,Зайка зноў пайшоў у скокі.
