Зайкава хатка

(П’еса-казка ў 6-ці дзеях) Дзеючыя асобы: 1. 1-шы лесавік2. 2-гі лесавік3. Заяц4. Вавёрка5. Мышка6. Бабёр7. Цецярук Дзея ўступная (На сцэне з’яўляюцца Дзядкі Лесавікі. За імі занавеса.) 1-ШЫ ЛЕСАВІК.Прывітанне, дружбакі!Мы – Дзядкі Лесавікі! 2-ГІ ЛЕСАВІК.Казак шмат у торбах маем,Ды ў сакрэце не трымаем.Хто папросіць – калі ласка:Хочаш – байку,Хочаш – казку,Хочаш – песню… 1-ШЫ ЛЕСАВІК.Нават сказЁсць у торбачках у нас!Мы, сябры, заўжды ахвочыРасказаць таму, хто хоча,Казку, байку, песню, сказ… 2-ГІ ЛЕСАВІК.Ну, а сёння мы для васКазку новую знайшлі,Ды з сабой яе ўзялі.Сядзьце ў крэслы, калі ласка,І глядзіце гэту казку! Дзея першая (Узнімаецца занавеса, за ёй зімовая палянка. Пасярод палянкі вялізная сасна з дуплом.) 1-ШЫ ЛЕСАВІК.У мядзведзя ёсць бярлога:Там і сцены, і падлога,Там і столь, і нават сенцы…Аднаго няма – акенца. 2-ГІ ЛЕСАВІК.У лісіцы ёсць нара.Добры домік у бабра.Ёсць у кожнай мышкі норка.У дупле жыве вавёрка,Ці будуе дом з галля…Толькі Заяц без жылля! 1-ШЫ ЛЕСАВІК.А чаму? У чым прычына? 2-ГІ ЛЕСАВІК.Ды таму, што лайдачына!Лета бегаў ды гуляў,Час дарэмна разгубляў.Ні аб чым не клапаціўся,Спаў ды еў, ды весяліўся,У траве адпачываў…Дом сабе не збудаваў! 1-ШЫ ЛЕСАВІК.Вось і лета прамінула,Вось і восень прамільгнула,Вось Зіма да нас прыйшла,Гурбы снегу намяла! 2-ГІ ЛЕСАВІК.Нават елкі ды бярозыПазастылі ад марозу!Снег ды лёд мароз вартуе,Са звярамі не жартуе:Шчыпле вушы, шчыпле нос…Гэта вам не Дзед Мароз! 1-ШЫ ЛЕСАВІК.Бачыць Заяц – кепска справа!Ён і ўлева, ён і ўправа,Ён і гэтак, ён і так…Не сагрэецца, бядак! 2-ГІ ЛЕСАВІК.Што ж рабіць, і як тут быць?Трэба некага прасіць,Каб пусцілі начаваць.Ну, а лепей – зімаваць… 1-ШЫ ЛЕСАВІК.Гэта цяжкая задача! 2-ГІ ЛЕСАВІК.Ты паслухай – нехта скача!Скок ды скок… ды зноўку скок… 1-ШЫ ЛЕСАВІК.Гэта ж Заяц-абібок! 2-ГІ ЛЕСАВІК. (Да залы.)Зараз мы на нейкі часТут адных пакінем вас. 1-ШЫ ЛЕСАВІК.Вы ж ціхенечка сядзіце,Казку гэтую глядзіце! (Лесавікі ідуць кудысьці ўбок, знікаюць. На палянку выскоквае Заяц. Трасучыся ад холаду, ён падбягае да сасны, стукае па ёй лапкай.) ЗАЯЦ.Гэй, Вавёрка, чуеш?! Гэй!Сустракай гасцей хутчэй!Да сябе пусці ў дупло… (Да залы.)Хоць якое, ды жытло! (Зноў стукае па сасне.)Што ж марудзіш ты, Вавёрка! ВАВЁРКА. (Выглядвае з дупла, пазяхае.)Лепш ідзі да Мышкі ў норку!У мяне ж малая хата,Ды й жыву велікавата…Ты па гэтай па саснеНе далезеш да мяне. ЗАЯЦ.Што?! Ды я... я ўсё змагу! (Спрабуе лезці, спаўзае ўніз.)Зараз трошкі адбягу! (Адбягае, спрабуе лезці з разбегу, але нічога не атрымліваецца.)Адбягу яшчэ разок! (Зноў спрабуе, і зноў безвынікова.)Адбягу, а потым – скок! (Адбягае, скокае, падае.)Вой, пабіў спіну і бок! ВАВЁРКА. (Смяецца.)Ну, касы, яшчэ разок! ЗАЯЦ. (Устае.)Не палезу больш туды!Бо яно і сапраўдыВельмі гладкая сасна.Ды й высокая яна,Не раўнуючы – да неба! (Вавёрцы.)Хаткі мне тваёй не трэба! (Скача прэч.) ВАВЁРКА.Ты куды? ЗАЯЦ.Бывай, Вавёрка!Можа, пусціць Мышка ў норку.